Свіст кулі чуў я на вайне,
Штык не здымаў з вінтоўкі.
Там, нібы з жорава, з мяне
Ляцела пер’е толькі.
А.Куляшоў
У чэрвені 1941 года паэт пакінуў разбураны фашысцкай бамбардзіроўкай, ахоплены пажарам Мінск. Пешшу ён дайшоў да самай Оршы, затым на цягніку дабраўся да Калініна і там уступіу ў Чырвоную Армію. Пад Ноўгарадам закончыў ваенна-палітычнае вучылішча і быў накіраваны ў газету “ Знамя Советов”. Праца армейскага карэспандэнта патрабавала аператыўнасці, а для атрымання такой інфармацыі патрэбна было быць у самой гушчыні франтавых падзей, ведаць, чым жывуць воіны, які дух пануе сярод іх. А.Куляшоў добрасумленна выконваў свой абавязак, а па начах пісаў, працаваў над паэмай “Сцяг брыгады” і складаў вершы. “Балада аб чатырох заложніках”, “Над брацкай магілай”, “Ліст з палону”, ”Віцебская махорка”, “Маці”, “Быль аб цымбалах і цымбалісце-- гэтыя творы сталі класікай беларускай паэзіі перыяду Вялікай Айчыннай вайныУ іх паэт паказаў гераізм і трагедыю народа.