21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы
|
.
Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.
Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,
Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.
Уладзімір Караткевіч
|
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. 21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць.
Выказванні славутых беларусаў аб роднай мове:
Францішак Багушэвіч:
"Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, так як той чалавек перад скананьнем, катораму мову займае, пасьля і зусім замерлі. Не пакідайце - ж мовы нашай беларускай, каб ня умерлі!"
Янка Купала: "Магутнае слова, ты, роднае слова! Са мной ты на яве і ў сне, душу мне затрэсла пагудкаю новай, ты песень наўчыла мяне."
Уладзімір Караткевіч: "Ты мой ясны хлеб і каханы май, песня продкаў, нашчадкаў палі, без цябе, не з табой - не патрэбен мне рай на душы. Ў небясі. На зямлі."
Якуб Колас: "Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа і ўмейце дасканала валодаць ёю."
Алесь Гарун: "Дык шануй, беларус, сваю мову, - гэты скарб наш на вечныя годы, за пашану радзімаму слову, ушануюць нас брацця - народы!"
Максім Танк: "З усяго таго, што лягло назаўсёды ў аснову святынi народа, бяссмерця яго, - ты выткана, дзiўная родная мова."
20 лютага праводзiцца акцыя, прысвечаная да Міжнароднага дня роднай мовы:
“Пішым дыктоўку разам”,
“Чытаем і размаўляем па-беларуску разам”