Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Отчеты по мероприятиям

19.02.2022

19.02.2022

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

 

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова.

Матчын дарунак ад самай калыскі,

Ты самацветаў яскравая нізка.

Кожная з іх барвы дзівосныя мае,

Вечным агнём зіхаціць – не згарае.

Ты мне заўсёды была дапамогай,

Дзе б і якой не хадзіў я дарогай.

              

                 У.Дубоўка “Родная мова”

 

19.02.2022 у ДУА “Новасаматэвіцкая СШ” у рамках правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры, прысвечанага Сусветнаму дню роднай мовы, з мэтай прывіцця любові да роднага слова, культурнай спадчыны нашай краіны адбыўся конкурс чытальнікаў “Родная мова – крыніца празрыстая”. Удзельнікі конкурсу, вучні 1-11 класаў, звярнуліся да твораў беларускіх песняроў Я.Купалы, А.Русака, Н.Гілевіча, Я.Коласа, каб выразіць любоў да роднай мовы і беларускага слова. Выступленні ўдзельнікаў ацэньвала журы. Бліскуча выступілі, паказаўшы сваё майстэрства і арыгінальнасць, вучні Вінэль Я., Шунькін П., Шаўкунова А. і інш.

У школьнай бібліятэцы для вучняў падрыхтавана тэматычная выстава “Мова родная, сябруй са мною”.

 

Разделы сайта