Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.02.2021

Конкурс чытальнiкаў “Родная мова - крынiца празрыстая”

Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе.

      Хто забыў сваю мову – усё згубіў.

У. Караткевіч

20 лютага 2021 года ў актавай зале ДУА “Новосаматэвіцкая сярэдняя школа Касцюковіцкага района” з мэтай абуджэння ў вучняў цікавасці да роднай мовы і літаратуры, выхавання пачуцця гонару iпаважлівых адносін  да роднай мовы быў праведзены конкурс чытальнікаў «Родная мова – крыніца празрыстая”. У выкананні вучняў гучалі вершы наступных пісьменнікаў: верш А. Русака “Мой край” (3 клас – Бардоўская Яўгенія),  верш П. Панчанкі “Няма радзімы без бацькоўскай хаты” (4 клас – Галат Дар’я), А. Ставера “Жураўлі на Палессе ляцяць” (6 клас – Кружаеў Захар), М. Багдановіча “Маёвая песня” (7 клас – Грузінава Наталля),  А. Вярцінскага “Рэквіем па кожным чацвёртым” (8 клас – Чэпікава Яніна), У.Дубоўкі “О Беларусь, мая шыпшына” (10 клас – Бясцэнная Ксенія), Р.Барадуліна “Бацьку” (11 клас – Гуркоў Дзмітрый). Лепшыя выступоўцы былі ўзнагароджаны дыпломамі  (I – III месцы), а ўсе астатнія вучні – дыпломамі за ўдзел у конкурсе, любоў і павагу да роднай мовы.

 

Разделы сайта