Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2020

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Усім жыццём даказана, што мова не толькі сродак зносін паміж людзьмі, але і душа кожнай нацыі, аснова мудрасці народа, яго песень, казак, літаратуры.

Невыпадкова беларусы называюць родную мову матчынай мовай, мовай бацькоў і дзядоў.

У Дзень роднай мовы ў ДУА “Новасаматэвіцкая сярэдняя школа” прайшло мноства мерапрыемстваў.

У файе арганізаваны тэматычны стэнд, дзе услаўляюць родную мову вядомыя беларускія паэты і пісьменнікі.

Вучні 3 класа разам з настаўніцай Шевень Н.В. наведалі літаратурны музей А.Куляшова, дзе прайшоў урок, прысвечаны дню роднай мовы. Загадчык літаратурнага музея Лабынцава Н.М. правяла экскурс у жыцце народнага паэта А.Куляшова, расказала аб творчасці паэта-земляка, засяродзіла ўвагу аб выкарыстанні роднай мовы  ў грамадстве. 

Пакуль жыве беларуская мова, развіваецца самабытная культура, жыве, мае гістарычную перспектыву беларускі народ. 

Разделы сайта