Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

New

Зямля шаптала мне-ляці,

                                                                                                                       Спяшайся, жораў ранні,

                                                                                                             Цябе чакаюць у жыцці

                                                                                                      Усе выпрабаванні.

                                                                                                                                 А.Куляшоў

У  1928 годзе, пасля заканчэння Саматэвіцкай сямігодкі А.Куляшоў вучыўся ў Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме. Старажытны горад лічыўся ў той час адным з цэнтраў літаратурнага жыцця..  Тут дзейнічала студыя літаратурнага аб’яднання”Маладняк”, пачыналі сваё паэтычнае жыццё таленавітыя мастакі слова Ю.Таўбін і З.Астапенка. А. Куляшоў пасябраваў з імі, што аказала выключны ўплыў на сталенне яго як паэта.

У хуткім часе малады паэт выходзіць на ўзровень рэспубліканскага друку: яго творы з’яўляюцца ў газеце “ Чырвоная змена”, часопісах “Полымя” і “Маладняк”, а ў 1930 годзе Беларускае дзяржаўнае выдавецтва рыхтуе першы зборнік вершаў А.Куляшова “Росквіт зямлі”. Тэматыка твораў была сугучная назве зборніка:  у іх апяваліся тагачасныя вёска і горад, праца хлебаробаў і рабочых фабрык, аўтара цікавілі пытанні пераемнасці пакаленняў і праблемы космасу, не заставалася па-за ўвагай паэта тэма кахання.

Раздзелы сайта