Рвануўся з месца,каб набраць
Паветра ў грудзі й жылы.
…Няхай ляцяць, ляцяць, ляцяць
Майго юнацтва крылы!
А.Куляшоў
Пачыналася паэзія А.Куляшова з юнацка свету, калі малады аўтар успрымаў жыццё ў светлых фарбах, а ў душы віравала прага пазнання і вучобы, калі нараджаліся пачуцці кахання і радасці, і фантазія стварала рамантычную карціну будучага.
У вершы”Воблака”,”Ранак”,”На сотай вярсце”,”Бюро даведак”, ”Вуліца Маскоўская ”, ”Магілёўская хмарка”, ”Плыла цалавалася хмара з зямлёй”, ”Мая Бесядзь”, ”Млын”, у якіх, па прызнанні крытыкі, паэт знайшоў свой паэтычны голас. Названыя вершы мелі ў часопісным варыянце агульную назву “Юнацкі свет”.Галоўным героем гэтай паэтычнай нізкі з’яўляецца сам паэт, які выступае ў ролі абагульненага,тыпізаванага вобраза.