03.11.2022 у аздараўленчым лареры “Дружба” ДУА “Новасаматэвіцкая СШ” з мэтай выхавання пачуцця павагі да класікаў беларускай літаратуры і любові да роднага слова адбылася гульня-конкурс “І сёння з намі Колас і Купала”, прысвечанае 140-годдзю з дня нараджэння класікаў. Выхаванцы лагера пазнаёміліся з жыццём і творчасцю народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Дзве каманды вучняў удзельнічалі ў гульне-конкурсе “Рызыка-версія” і адказвалі на блокі з чатырох пытанняў. Перамогу атрымала каманда “Каласавічкі”.