Палажэнне аб правядзенні анлайн-чэленджа #чытаем Коласа (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)
Анлайн-віктарына "Пясняр роднай зямлі"
Спасылка на віктарыну:
https://docs.google.com/document/d/145Mfr314A2y8V2ctO5C_ky-2dAoTLiX4/edit
Палажэнне аб правядзенні анлайн-чэленджа #чытаемКоласа
(да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)
1. Агульныя палажэнні.
1.1. Сапраўднае Палажэнне вызначае парадак і ўмовы правядзення
анлайн-чэленджа, прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа.
1.2. Арганізатарамі чэленджа з'яўляюцца ДУК "Бібліятэчная сетка Касцюковіцкага раёна" і Народнае аматарскае аб'яднанне "Літаратурная гасцёўня "Крынічка".
2. Мэты і задачы анлайн-чэленджа.
2.1. Мэта анлайн-чэленджа – прыцягненне ўвагі да творчасці Якуба Коласа.
2.2. Задачы анлайн-чэленджа:
- папулярызацыя творчасці Якуба Коласа;
- папулярызацыя бібліятэкі, чытання і кніг.
3. Умовы і парадак правядзення анлайн-чэленджа.
3.1. Анлайн-чэлендж праводзіцца з 15 кастрычніка па 1 лістапада 2022 года.
3.2. Прыняць удзел у анлайн-чэленджы могуць усе жадаючыя.
3.3. Удзельнікам анлайн-чэленджа неабходна:
- зняць відэаролік, на якім ён чытае твор / урывак з твору Якуба Коласа і размесціць відэа на сваёй старонцы ў адной з сацыяльных сетак (ВКонтакте, Одноклассники або на YouTube-канале) з хэштэгам #чытаемКоласа_бібліятэкаКасцюковічы абодаслаць відэаролік на адрас электроннай пошты: kostbibl@mogilev.by;
- пры публікацыі любых матэрыялаў пра анлайн-чэлендж удзельнік
абавязваецца згадваць, што яе афіцыйнымі арганізатарамі з'яўляюцца ДУК "Бібліятэчная сетка Касцюковіцкага раёна" і Народнае аматарскае аб'яднанне "Літаратурная гасцёўня "Крынічка".
3.4. Адзін удзельнік можа прадставіць неабмежаваную колькасць работ.
4. Падвядзенне вынікаў анлайн-чэленджа.
4.1. Усе ўдзельнікі анлайн-чэленджа атрымаюць сертыфікат у
электронным выглядзе.
4.2. Відэаролікі з лепшымі выступамі будуць уключаны ў выніковы відэафільм, які будзе размешчаны на старонках сацсетак і YouTube-канале бібліятэкі.
Кантактная інфармацыя:
Тэлефон для даведак: 8(02245)-23-144 або 8(02245)-23-778
электронная пошта: kostbibl@mogilev.by
Жадаем усім творчых поспехаў!