У ДУА “Новасаматэвіцкая СШ” з мэтай выхавання грамадзянскасці і патрыятызму, павагі да роднай мовы з 19 па 23 верасня 2022 года праходзіць Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”.
У рамках тыдня вучні 6 класа наведалі літаратурны музей імя А.Куляшова. Загадчык музея Н.М.Лабынцава падрыхтавала для вучняў выставу твораў пісьменнікаў-землякоў: Л.Левановіча, І.Чыгрынава, А.Куляшова, В.Хомчанкі.
Праведзена экскурсія з аглядам жыццевага і творчага шляху народнага паэта Беларусі А.Куляшова.