Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе.
Хто забыў сваю мову – усё згубіў.
У. Караткевіч
20 лютага 2021 года ў актавай зале ДУА “Новосаматэвіцкая сярэдняя школа Касцюковіцкага района” з мэтай абуджэння ў вучняў цікавасці да роднай мовы і літаратуры, выхавання пачуцця гонару iпаважлівых адносін да роднай мовы быў праведзены конкурс чытальнікаў «Родная мова – крыніца празрыстая”. У выкананні вучняў гучалі вершы наступных пісьменнікаў: верш А. Русака “Мой край” (3 клас – Бардоўская Яўгенія), верш П. Панчанкі “Няма радзімы без бацькоўскай хаты” (4 клас – Галат Дар’я), А. Ставера “Жураўлі на Палессе ляцяць” (6 клас – Кружаеў Захар), М. Багдановіча “Маёвая песня” (7 клас – Грузінава Наталля), А. Вярцінскага “Рэквіем па кожным чацвёртым” (8 клас – Чэпікава Яніна), У.Дубоўкі “О Беларусь, мая шыпшына” (10 клас – Бясцэнная Ксенія), Р.Барадуліна “Бацьку” (11 клас – Гуркоў Дзмітрый). Лепшыя выступоўцы былі ўзнагароджаны дыпломамі (I – III месцы), а ўсе астатнія вучні – дыпломамі за ўдзел у конкурсе, любоў і павагу да роднай мовы.