3 лютага для навучэнцаў 5-9 класаў з мэтай развіцця цікавасці да новых ведаў аб Беларусі, выхавання любові да Радзімы, пачуцця гонару за свой народ праведзена літаратурная гасцёўня “Мой родны кут”.
Пад час мерапрыемства вучні выступілі з паведамляннямі аб эканамічным развіцці нашай краіны, аб спартыўных дасягненнях беларусаў, мелі магчымасць паглядзець відэафільм “20 фактаў пра Беларусь”, «Сінявокая Беларусь», “Гэта Беларусь”, пазнаёміцца з выставай беларускіх пісьменнікаў, якія прысвяцілі свае творыРадзiме. Любоўю да Бацькаўшчыны, да роднай мовы былі прасякнутымалюнкi вучняў.
Мерапрыемства спрыяла ўзнаўленню ў памяці вучняў інфармацыі аб Беларусі, роднай вёсцы, фарміраванню культуры зносін, развіццю творчага патэнцыялу вучняў.